Нашы дзеці - гэта ўжо добрая традыцыя

17 декабря 2013

Нашы дзеці - гэта ўжо добрая традыцыя, калі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі мясцовай улады, канцэрнаў, банкаў, грамадскіх аб'яднанняў наведваюць дзіцячыя дамы, апякунскія і прыёмныя сем'і, бальніцы… Сёння гасцей прымалі ў Бялыніцкай школе для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Прадстаўнікі Белдругчармета ўжо некалькі гадоў запар прыязджаюць сюды з падарункамі і віншаваннямі. Гэтым разам, акрамя прысмакаў, госці прывезлі бытавую тэхніку. Дзеці ў сваю чаргу арганізавалі для гасцей канцэртную праграму. І падарылі карціны, зробленыя сваімі рукамі.



Людміла Койда, намеснік дырэктара Бялыніцкай дзяржаўнай школы для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў: Гэта вельмі важна, вельмі прыемна, што ёсць такая акцыя. Што ёсць неабыякавыя людзі, якія нас наведваюць. Бо воляю лёсаў нашы дзеці завуцца сіротамі. І ім гэтай увагі, вядома, не хапае.


Сяргей Кадушкін, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ Белдругчармет: Для ўсяго нашага калектыву гэта высокі гонар. Кожны год прыехаць сюды павіншаваць дзяцей. Пабыць у іх на ранішніку. Убачыць іх шчаслівыя твары і пажадаць здароўя.


Акцыя Нашы дзеці падоўжыцца да 10 студзеня. Без падарункаў і віншаванняў з новым годам не застанецца ніводны з дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе дзяржавы.