Наш Дзень Незалежнасці і галоўнае дзяржаўнае свята збліжае дзяржавы і народы - усіх нашчадкаў пакаленняў пераможцаў

4 июля 2019

Тры чвэрці стагоддзя новай гісторыі Беларусі, свабоднай  ад нацызму. Дзень Незалежнасці, традыцыі і рытуалы, якія беларускі народ абачліва ўклаў у падмурак сваёй дзяржаўнасці. Падмурак першай суверэннай дзяржавы беларусаў.  Без дзялення грамадзян на сваіх і чужых, з міралюбнай знешняй палітыкай, з выразнымі прыярытэтамі развіцця ўнутры  краін.  

Галоўнае пытанне, якое  задавалі мы самі сабе напярэдадні, -  ці годна захоўваем і развіваем спадчыну пакаленняў-пераможцаў? Ці спраўляемся з місіяй, якую перадалі нам салдаты Перамогі: каб кожнае наступнае пакаленне жыло хоць трохі вальней і шчаслівей за папярэдняе. На гэтае пытанне ўжо могуць адказаць пакаленні 90-ых і нулявых - беларусы, народжаныя ў незалежнай рэспубліцы. 

Як адказвалі? Андрэй Крывашэеў асэнсаваў унікальнасць урачыстасцяў і сабраў меркаванні аб Дні Незалежнасці - 2019. 

Унікальнасць беларускага Дня Незалежнасці, даты, якія самым дэмакратычным у свеце спосабам, на рэферэндуме,  выбралі беларусы - у яе сімвалічнасці. 3 ліпеня адсылае нас не да распаду Савецкага Саюза і фармальнай незалежнасці, а да моманту нашага найвялікшага трыумфу - вызваленню роднай зямлі. У гэтым подзвігу ўдзельнічалі ўсе народы вялікай краіны, і таму наш Дзень Незалежнасці і наша галоўнае дзяржаўнае свята збліжае і дзяржавы, і народы, - усіх нашчадкаў пакаленняў пераможцаў.

Дзень Незалежнасці - гэта засяроджанне  суверэнных і адроджаных традыцый. Мінск гаворыць і паказвае ў стылістыцы пакалення пераможцаў - урачыста, узнёсла, але без пафасу і надрыву. Так вырашылі самі беларусы на рэферэндуме ў 1996 годзе.  З 1997-га традыцыя мацнела і развівалася разам з дзяржавай і грамадствам.

Радасць, хваляванне, гонар - галоўныя эмоцыі,  якія падзяляюць беларусы ў Дзень Незалежнасці. 
Вайна прайшла праз кожную сям'ю, 22 чэрвеня і сёння - самая журботная дата ў календары. Але, 3 ліпеня краіна нібыта зноў  перажывае  веліч моманту вызвалення. Рытуалы і традыцыі ў гэты дзень больш чым дарэчныя. 
Кожны дзень вайны, мужнасць вызваліцеляў і стойкасць народа - частка нашай самасвядомасці. Перадаваемы з пакалення ў пакаленне код нацыі. Аб гэтым - галоўнакамандуючы для тых,  хто слухае і чуе беларускую пазіцыю. 
Побач на трыбунах палітыкі і дыпламаты, словы разнясуцца па глабальнай медыяпрасторы. Жадаецца верыць,  што ключавы пасыл Прэзідэнта аб міры, ад краіны,  што мае маральнае права заклікаць да недапушчэння любой варожасці, - будзе пачуты. 
У наша цынічнае стагоддзе - чуюць моцнага. Наша сіла - у саюзных і надзейных партнёрскіх адносінах. 
Менавіта таму ў парадных разліках - воіны, тэхніка і флагі  самых блізкіх дзяржаў, тых,  з кім гатовыя падзяліць адказнасць за падтрыманне міру. Расія і Кітай. Саюзнікі па АДКБ. Былыя савецкія, якія захавалі брацтва  па зброі. 

Стылізаваны партызанскі парад, найноўшая беларуская тэхніка, лепшыя "крылы" Беларусі і Расіі - з асаблівымі пачуццямі ў іх узіраюцца ветэраны. Выстаяць  на вайне, перамагчы і годна пражыць 75 мірных гадоў, аднаўляючы радзіму - гэта подзвіг на ўсе поры.
Другі раз у найноўшай гісторыі і ўпершыню на Дзень Незалежнасці - парад вячэрні. Пад магутнымі сафітамі - зладжанасць маршу людзей і тэхнікі выклікаюць асаблівае захапленне. Рэкордны лік гледачоў - як бясспрэчны доказ важнасці і патрэбнасці традыцыі для ўсіх пакаленняў. На пытанні журналістаў людзі адказваюць: "Гэта ж  нашы блізкія ў парадных каробках, гэта ж наша свята і незалежнасць нашай дзяржавы - мы не маглі не прыйсці!".
Ваенныя  спецыялісты  асабліва ўважлівыя пры праходжанні  тэхнікі. Тры чвэрці - найноўшыя альбо мадэрнізаваныя ўзоры. "Волаты", "Паланезы", "Лісы" і "Драконы" - ужо трывала ўвайшлі ў армейскую лексіку і тактыку армейскіх вучэнняў. На гарызонце новы тэхналагічны ўзровень - штучны ваенны  інтэлект у новых комплексах "Берсерк" і "Багамол".
Цікава, што беларускія сілавікі ў гэты дзень гавораць не столькі аб ваеннай сіле, колькі аб сіле адзінства народа і арміі. Можна перамагчы самую тэхналагічную і прафесійную групоўку - народ непераможны. 
Галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці - яшчэ і глыбока асабістая, сямейная ўрачыстасць. 
Таму на парад прыходзяць з дзецьмі, таму ў гэты дзень ушаноўваюць і ўспамінаюць жывых і  бацькоў, дзядоў і прадзядоў, якія ўжо пайшлі ад нас. 
Мір, вайна, барацьба і зноў мір, ужо на 75 гадоў наперад -  кароткі нарыс,  даўжыней  амаль  векавую мяжу, у тэатралізаваным эпізодзе "Беларусь гераічная". Для кагосьці напамін, для большасці - погляд у мінулае бацькоў і дзядоў. Погляд поўны сімвалаў і метафар. Дзе кожны акт - перадае дух часу. 
Пасля такога,  здаецца,  узяць ноту вышэй ужо немагчыма. Але не. Калі дзясяткі тысяч людзей па ўсёй Беларусі сінхронна, з першых акордаў,  падхопліваюць  словы гімна - драматургія сыходзіць на другі план, на пярэднім - адзінства грамадства з мінулым, сучаснасцю і будучыняй Вызваленай і Незалежнай краіны.