Парушальнікаў паркоўкі будуць караць рублём

19 марта 2013
Мінгарвыканкам таксама ўвёў градацыю па часе знаходжання аўто на штрафной стаянцы. Захоўванне машыны падаражэла ў сем разоў і залежыць ад колькасці дзён прастою. Каб забраць сваё аўто праз дзесяць сутак з моманту эвакуацыі, трэба будзе заплаціць 360 тысяч рублёў.