Народныя выбраннікі падзяліліся меркаваннямі аб Пасланні Прэзідэнта

24 апреля 2018

Атрымаўшы вычарпальныя і шчырыя адказы, народныя выбраннікі не спяшаліся разыходзіцца і ў холе Авальнай залы дзяліліся ўражаннямі з журналістамі, вылучаючы ключавыя моманты Паслання.

Міхаіл Русы, намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі: "Вось такія стратэгічныя кірункі: канкурэнтаздольнасць, інавацыйнасць прадукцыі, акупнасць. Людзі павінны быць забяспечаныя працай, і другое - сацыяльная абарона - далейшае развіццё аграгарадкоў і тых вёсак, якія былі раней цэнтрамі. Там павінна быць школа, дзіцсад, каб людзі маглі жыць, а пад іх ствараць вытворчасці".

Міхаіл Арда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Прэзідэнт вельмі ёміста пазначыў усе ключавыя пытанні і тыя пытанні, якія сёння з'яўляюцца праблемнымі, асноўныя і ў эканоміцы, і ў грамадстве. І, безумоўна, для нас, для прафсаюзаў, былі вельмі важныя моманты, якія прагучалі ў Кіраўніка дзяржавы. Тое, што сёння дзяржава будуецца для народа, і тое, што асноўны ўпор і ўвага на людзей. Гэта самае галоўнае, што закладзена ў нас у Канстытуцыі і ў нашай палітыцы".

Такім чынам, тэлеверсію штогадовага Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і парламенту глядзіце сёння ў 21:00. Праграма "Панарама", нагадаем, выйдзе ў эфір у 20:30.