Народны артыст Мікалай Кірычэнка будзе пахаваны на цэнтральнай алеі Усходніх могілкаў

16 августа 2018

Сёння апошнія кветкі і авацыі Беларусь дорыць сапраўды народнаму артысту Мікалаю Кірычэнку. Выбітнага акцёра не стала ў аўторак ва ўзросце 72 гадоў. У Купалаўскім тэатры ён увасобіў больш за 90 роляў. А сёння на роднай сцэне развітацца з акцёрам прыйшлі родныя, калегі і прыхільнікі.

У гэтыя хвіліны працэсія рухаецца ў бок Усходніх могілкаў. Мікалай Кірычэнка будзе пахаваны на цэнтральнай алеі.