Сёння 90 споўнілася народнаму мастаку Беларусі, скульптару Льву Мікалаевічу Гумілеўскаму. Адзін з манументальных летапісцаў эпохі. Юбіляра павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Працы Льва Мікалаевіча вядомыя як мінчанам, так і гасцям горада. Дасаткова ўспомніць знакаміты помнік беларускаму песняру Янку Купалу - яго ўсталявалі ў 1972-м. Народны паэт з-пад рук народнага мастака трывала абгрунтаваўся і ў Маскве - на Кутузаўскім праспекце ёсць манумент класіку. Леў Мікалаевіч - выпускнік тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Акадэмія мастацтваў), вучань такіх майстроў, як Глебаў і Бембель. Гумілеўскі - аўтар бюстаў Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі ў парку побач з Нясвіжскім замкам. Скульптар унёс вялікі ўклад у мастацкае афармленне комплексу падчас рэстаўрацыі. Працы Гумілеўкага і яго сына Сяргея ўпрыгожваюць і скверы ў сэрцы горада - недалёка ад Мінскай ратушы знаодзяцца драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і кампазітар Станіслаў Манюшка.
Народнаму мастаку Беларусі Льву Гумілеўскаму - 90 гадоў
31 октября 2020













