Народнаму артысту СССР Іосіфу Жыновічу 110 гадоў з дня нараджэння

14 мая 2017

Ён ператварыў беларускія цымбалы ў нацыянальны музычны брэнд. Народнаму артысту СССР Іосіфу Жыновічу 110 гадоў з дня нараджэння. Ён пакінуў пасля сябе вялізную творчую спадчыну. І перш за ўсё нацыянальны аркестр народных інструментаў.

Калектыў сёння носіць імя Жыновіча і прадстаўляе самабытную беларускую культуру па ўсім свеце.