2020 - няпросты год ва ўсіх сэнсах - падыходзіць да канца. А 2021 пачнецца з важнай для нашай краіны падзеі і з грамадскага, і з палітычнага пунктаў погляду. 6-ы Усебеларускі народны сход, які адзначыць пачатак новага этапу жыцця грамадства, пройдзе ў канцы студзеня - пачатку лютага. Нагадаем, наш прэзідэнт прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Фактычна гэта азначае, што частка прэзідэнцкіх паўнамоцтваў пяройдзе органу, які будзе выступаць ад імя народа. Адзначым, Усебеларускі народны сход ужо дапамагае аб'яднацца нашаму грамадству ў працы на карысць краіны. На дадзены момант ад беларусаў паступіла звыш 8 тысяч прапаноў па далейшым развіцці дзяржавы.
Народнае веча з шырокім грамадскім кантролем
13 декабря 2020













