Народная карта "супергрызуноў" з'явілася сёння ў Беларусі

9 марта 2020
У ёй збіраюць інфармацыю аб месцах пражывання дзікіх хамякоў, палятух і суслікаў. Гэтыя грызуны ўключаны ў нашу Чырвоную кнігу. І да нядаўняга часу спецыялісты не ведалі іх сучаснае рассяленне. Пасля з'яўлення інтэрактыўнай карты ўжо атрымана некалькі дзясяткаў паведамленняў. Інфармацыя дапаможа заолагам вывучыць месцы пражывання і колькасць грызуноў, а таксама распрацаваць план дзеянняў па захаванні знікаючых відаў.

Занесці свае назіранні на карту можна на сайце грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Каб спецыяліст мог удакладніць дэталі, трэба пазначыць сваё імя і тэлефон. Таксама ёсць магчымасць дадаць фотаздымак да свайго паведамлення.