Нарачанскі край увайшоў у топ-5 самых папулярных курортаў СНД

20 сентября 2016

Ён застаецца любімым месцам летняга адпачынку ў замежных турыстаў.

Больш папулярным становіцца і пражыванне ў экасядзібах. Напрыклад, буйны этнакультурны комплекс у вёсцы Наносы з моманту адкрыцця прыняў 13 тысяч турыстаў. Надзея Сербіненка даведалася, што прываблівае замежных гасцей.

Ідэя стварыць астравок гісторыі і рэканструяваць старабеларускую вёску XIX стагоддзя на беразе Нарачы аказалася паспяховай. Этнакультурны комплекс ужо наведалі больш за 13 тысяч турыстаў. Гэта госці з Кітая, Італіі, Японіі, Германіі, Францыі і, вядома, Расіі.

Менавіта да хлеба ў Наносах асаблівае стаўленне. Тут нават ёсць адзіны ў Мінскай вобласці музей хлеба. Пекар Марына Пляшак штодня ставіць у печ да дваццаці боханаў.

Чорны і белы хлеб у музеі пякуць па старадаўніх рэцэптах - на заквасцы і на кляновым ці дубовым лісці. Муку робяць тут жа - на вадзяным млыне. Цяжкую драўляную канструкцыю прыводзіць у рух струмень ручая.

Так выглядае сапраўдны вадзяны млын. Гэта рэканструкцыя сярэдзіны XIX стагоддзя. Як і сотні гадоў таму, пшаніцу перамольваюць жорны, але каб зрабіць якасную муку для хлеба, такую аперацыю трэба паўтарыць пяць разоў.

Гэтым летам Нарачанскі край ізноў увайшоў ў топ-5 самых папулярных курортаў СНД. Вядомы расійскі інтэрнэт-партал падвёў вынікі летняга адпачынку. У спіс таксама увайшлі такія курорты, як Ісык-Куль у Кыргызстане, Баравое ў Казахстане і Каспійскае мора.

У той жа час спіс самых папулярных гарадоў СНД для летніх падарожжаў узначаліў Мінск. У першай дзясятцы таксама Алматы, Баку, Астана, Ерэван, Кіеў і Віцебск.