Нарачанскі край - рыхтуецца сустрэць турыстаў

14 мая 2019

Адзін з асноўных турыстычных кірункаў Беларусі - Нарачанскі край - рыхтуецца сустрэць турыстаў. У гэтым сезоне ў іх распараджэнні 11 санаторыяў і 90 аграсядзіб. Першы сезон у Мядзелі  працуе і найноўшая гасцініца. Адзін з актуальных трэндаў - знаёмства гасцей  з асаблівасцямі арганічнага земляробства. Так, турысты могуць вывучыць нюансы вытворчасці фітачаю і яго прадэгуставаць. Дарэчы, кампанія, якая выкарыстоўвае  для стварэння напою сыравіну з Нарачанскага краю,   плануе выйсці і на знешнія рынкі.

У цэлым толькі  ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці  вызначаныя тры сельгасарганізацыі, якія будуць развіваць арганічнае земляробства.