Нарач ізноў увайшла ў топ-3 самых папулярных курортаў СНД

14 июля 2019
У Беларусі нямала месцаў, дзе можна добра адпачыць і якія могуць здзівіць. Вядома, дзе правесці свой летні водпуск - на марскім узбярэжжы або ля беларускага возера - кожны вырашае сам. Але ж і да нас, напрыклад, у Нарачанскі край, турысты-іншаземцы едуць спецыяльна, і, што немалаважна, вяртаюцца кожны год.

Правераны брэнд Мядзелскага раёна - гэта санаторыі. Дзе СПА-праграмы не ўступаюць лепшым сусветным таласа- і тэрмакурортам. І не толькі таму Нарач ізноў увайшла ў топ-3 самых папулярных курортаў СНД. У гэтым рэгіёне ёсць месцы, прая якія пакуль не ведаюць. 

Вось, напрыклад, недалёка ад Мядзела знаходзіцца вядомая ва ўсёй Еўропе Кальварыя, яе таксама называюць мядзельскім Іерусалімам. А энтузіясты з вёскі Узла праводзяць сплавы на байдарках, як гаворыцца, для "чайнікаў".

У Наносах  можна пракаціцца на пародзістых канях і навучыцца элементам вышэйшай школы верхавой язды! Між іншым, наш карэспандэнт Надзея Сербіненка родам з Нарачанскага края. І яна як ніхто іншы ведае, дзе можна адпачыць нестандартна і з густам.

Міні-водпуск на малой радзіме - вачамі нашых журналістаў - прама зараз у "Галоўным эфіры".