Наркакур’ерам, якія перавозілі 1 кг какаіну, вынесены абвінаваўчы прыгавор

30 Кастрычніка 2019
Суд Барысаўскага раёна паставіў кропку ў гучнай крымінальнай справе.

На лаўцы  падсудных апынуліся 39-гадовы жыхар Брэста і 46-гадовы грамадзянін Расіі і Германіі. Яны прыгавораныя да 15-ці і 13-ці гадоў узмоцненага рэжыму. Аўтамабіль, на якім перавозіліся наркотыкі, канфіскаваны. 

Таццяна Якубовіч, памочнік пракурора Барысаўскага раёна: "Гэтыя   злачынствы абвінавачваныя ўчынялі   ў складзе арганізаванай групы па набыцці, захоўванні, перавозцы какаіну. Данымі абвінавачванымі ўчынены  пазапраўныя перасячэнні  праз дзяржмяжу ЕАЭС, а таксама замах на перасячэнне  дзяржмяжы РБ". 

Фігуранты былі затрыманыя ў сакавіку ў прыдарожным кафэ Барысаўскага раёна. Падчас вобыску аўтамабіля  супрацоўнікі наркакантролю пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" выявілі 1 кг какаіну - пазней гэта пацвердзіла экспертыза. Выраблены наркотык у Перу. Ужо тады пракуратура паведамляла, што затрыманыя ўваходзілі ў састаў міжнароднай арганізаванай групы і займаліся незаконным абаротам наркотыкаў. Адвакаты заявілі, што маюць намер абскардзіць прыгавор.