Напісаць ліст ці паштоўку ад рукі запрашае сёння Галоўпаштампт

23 января 2018

Напісаць ліст ад рукі і нагадаць аб сабе сваякам. Мінчан запрашаюць далучыцца да міжнароднай акцыі "Дзень ручнога пісьма". Адправіць паштоўку блізкім ці сябрам бясплатна можна ў Галоўпаштамце і ў аддзяленні паштовай сувязі №88. Падтрымалі акцыю і рэгіянальныя паштовыя аддзяленні краіны.

Нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, ручное пісьмо не страчвае сваёй актуальнасці. Так, летась беларусы адправілі больш як 13 мільёнаў паштовак і лістоў. Да таго ж у краіне актыўна развіваецца посткросінг. Больш за 30 тысяч беларусаў далучыліся да гэтага міжнароднага руху.