Зараз засталося толькі чакаць. Амаль 1400 абітурыентаў па ўсёй Беларусі напісалі чарговае і фактычна заключнае тэсціраванне - па геаграфіі. Паводле самай свежай інфармацыі, ніякіх парушэнняў у гэты дзень не зафіксавана. Праўда, каля 200 абітурыентаў раздумалі прайсці выпрабаванне па геаграфіі.
Першыя вынікі самага складанага этапу ўступнай кампаніі - 2014 разам з экспертамі падвяла і наш карэспандэнт Святлана Чарнова.
На гадзінніку роўна 11 - а, значыць, час адпячатваць канверты з заданнямі. Для абітурыентаў, якія пішуць тэсціраванне тут, у Барысаўскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, як і для 1400 хлопцаў и дзяўчат з усіх рэгіёнаў Беларусі, праз паўтары гадзіны завершыцца чарговы і фактычна заключны ўступны экзамен сёлета - па геаграфіі.
Эльвіра Камісарава, намеснік старшыні Барысаўскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю: Наогул мы вельмі задаволеныя вынікамі праведзенага тэсціравання, таму што з вялікай колькасці заяўленых удзельнікаў на правядзенне тэстаў было зафіксавана толькі адно парушэнне.
Усяго ж за час правядзення ўступных выпрабаванняў па ўсёй Беларусі за выкарыстанне гаджэтаў і шпаргалак гонку за студэнцкім білетам пакінуў усяго 21 абітурыент, яшчэ чацвёра не змаглі напісаць тэст па стане здароўя.
Наталля Вайцяховіч, першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў: Сёлета такіх выпадкаў у нас значна менш. Гэта гаворыць пра тое, што абітурыенты сталі больш свядомымі, яны выразна разумеюць, што калі такое парушэнне адбываецца, абітурыент пазбаўляецца магчымасці паступлення на цэлы год, і, пэўна, усё больш усвядомлена робяць свой выбар.
Самы складаны этап уступнай кампаніі для абітурыентаў ужо за спінай, засталося толькі атрымаць сертыфікаты. А вось для спецыялістаў інстытута кантролю ведаў самая адказная пара працягваецца.
Свае сертыфікаты абітурыенты пачнуць атрымліваць на наступным тыдні. А датэрмінова даведацца балы можна ўжо па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве, матэматыцы - на сто балаў яе ведаюць 16 абітурыентаў, і гісторыі Беларусі - дадзеныя з'явіліся сёння - тут у радах круглых выдатнікаў шэсць чалавек.
Абітурыенты, якія не прысутнічалі ў аўдыторыях падчас экзамену, але выключна па ўважлівай прычыне, выкарыстаць другі шанец могуць у так званы рэзервны дзень - 5 ліпеня. Рэгістрацыя пачалася літаральна напярэдадні. Праўда, напісаць тэст можна будзе толькі па адным з 14 прадметаў. Усе экзамены па традыцыі пачнуцца адначасова ў аўдыторыях БДУ.