У Батанічным садзе НАН Беларусі рыхтуе да адкрыцця трэці фестываль ледзяных і снежных скульптур "Свет крышталяў". Кубы змёрзлай вады выразалі з Камсамольскага возера. Затым даставілі ў майстэрню пад адкрытым небам. Тры дні матэрыял апрацоўвалі сякерамі, электрапіламі, стамескамі. Размясціўся ледзяны вернісаж побач з аранжарэяй трапічных раслін. Тут і снежныя альтанкі для закаханых, партрэты міфічных істот і абстрактныя сюжэты.
Сёння ў 14:00 на ледзяной алеі разгорнуцца і народныя гулянні з зімовымі забавамі і жывой музыкай.













