Падатковая служба Беларусі запускае маштабны рэбрэндынг

3 ноября 2016

Першы цэнтр новага фармату сёння афіцыйна адкрыўся ў Мінску на базе інспекцыі Маскоўскага раёна. Зараз плацельшчыкаў абслугоўваюць па электроннай чарзе - як у банкаўскіх аддзяленнях. Тут можна атрымаць растлумачэнні, падаць дэкларацыю і правесці іншыя адміністрацыйныя працэдуры.

Як адзначылі сёння ў міністэрстве, у наступным годзе такія цэнтры абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў з'явяцца ў кожным абласным цэнтры.