Падатак на кватэру ўвядуць у Беларусі ў 2022 годзе

20 декабря 2021
Тэмп паступлення падатковых адлічэнняў у дзяржказну за 10 месяцаў гэтага года 106,7 %  у параўнанні з такім жа перыядам мінулага. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. У суме гэта 2 мільярды рублёў, што пацвярджае і ўстойлівасць працы эканомікі, і паляпшэнне адміністравання. З наступнага года з'явяцца новыя налічэнні - падатак на кватэру і з пляцовак электроннага гандлю.

У 2022 годзе аўтааматары будуць плаціць і асноўную суму транспартнага падатку. У гэтым быў налічаны толькі аванс, датычыўся ён 1 мільёна 300 тысяч беларусаў. Агульная сума авансу 42 мільёны рублёў.