Напярэдадні выхадных ратавальнікі нагадваюць аб простых правілах паводзін

11 августа 2023

Выхадныя на пляжы з бяспекай для жыцця. Напярэдадні выхадных, калі на адпачынак ля вады асаблівы ажыятаж, ратавальнікі нагадваюць аб простых правілах паводзін. Бяспечна плаваць толькі ў спецыяльна абсталяваных і дазволеных месцах. У Мінскай вобласці такіх амаль 100. Спецыялісты нагадваюць, што забаронена заходзіць у ваду ў нецвярозым стане, заплываць за буйкі, ныраць з мастоў і дамб. Асаблівая ўвага - дзецям. Яны павінны быць заўсёды ў полі зроку дарослых.

У топе папулярных прыбярэжных тэрыторый у гэтым купальным сезоне акваторыя Вілейскага і Салігорскага вадасховішчаў, возера Нарач, Жодзінскі і Стаўбцоўскі гарадскія вадаёмы. З 10:00 да 22:00 у тым ліку на гэтых прыбярэжных тэрыторыях за бяспекай сочаць ратавальнікі.