У Мінску ўпершыню правялі аперацыю па карэкцыі пароку сэрца ў нованароджанага

28 марта 2019

Напярэдадні ў Мінску ўпершыню правялі аперацыю па карэкцыі пароку сэрца ў нованароджанага масай ледзь больш за адзін кілаграм. Дзіця нарадзілася на дзесяць тыдняў раней за тэрмін. Такога малюсенькага пацыента ўрачы Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай хірургіі аперыравалі ўпершыню. Дыягназ - звужэнне лёгачнай артэрыі - медыкі ліквідавалі малаінвазіўным метадам, гэта значыць, без прымянення скальпеля.

Аперацыя доўжылася паўтары гадзіны і прайшла паспяхова. Станам малога хірургі задаволеныя.