Напярэдадні свайго тысячагоддзя Брэст набыў новы фестываль тэатраў і дзіцячай кнігі

6 сентября 2019
Тры дзясяткі інтэрактыўных спектакляў  паводле сусветна вядомых казак. Свае імпрэзы ўжо паказалі батлейкі з Мінска і камерныя трупы з Брэста і Салігорска.  Паралельна ў Брэсцкім тэатры лялек  праходзяць  кніжны кірмаш, майстар-класы і літаратурныя квізы. Свята  літаральна на ўсіх вулачках горада. Вядома,  асаблівая атмасфера  тут - на пешаходнай вуліцы Савецкай. Тут жа праходзіць і абласное свята фальклорнага мастацтва. Брэст у гэтыя хвіліны сустракае сотні гасцей.