Напярэдадні школьных канікул інспектары ДАI пачалі рэспубліканскую акцыю

13 марта 2020
Для папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей напярэдадні школьных канікул інспектары ДАI пачалі рэспубліканскую акцыю. Сёння ўдзел у ёй прынялі і маленькія вучні мінскай школы № 60. Разам з прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі яны нагадвалі аўтаўладальнікам правілы бяспекі пры перавозцы дзяцей, захавання хуткаснага рэжыму ля школ і садкоў, а таксама ў дварах.