Напярэдадні Раства Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў правёў дабрачынны кірмаш

8 декабря 2019
У Мінску прайшоў Калядны дабрачынны кірмаш. Адчуць нацыянальны каларыт кожнай краіны, пакаштаваць традыцыйныя стравы, набыць сувеніры і пры гэтым дапамагчы маламаёмным. У сталіцы прайшоў штогадовы Калядны дабрачынны кірмаш, арганізаваны Мінскім міжнародным жаночым клубам жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў. На мерапрыемстве экспануюцца выставы-вернісажы кніжнай прадукцыі, нацыянальных упрыгажэнняў, вырабаў ручной працы і ласункаў. Усе выручаныя сродкі пойдуць на дабрачыннасць, на дапамогу дзецям-сіротам, інвалідам і маламаёмным сем'ям.