Напярэдадні Вадохрышча АТН прэзентуе іміджавы ролік

16 января 2019

Рэдкія кадры гэтай зімой знялі і камеры Агенцтва тэленавін. Мае калегі - вядучыя і карэспандэнты АТН - у літаральным сэнсе спусціліся пад ваду, каб даказаць - мы гатовыя працаваць у любых экстрэмальных умовах. Напярэдадні Вадохрышча АТН прэзентуе іміджавы ролік. Гледачы "Панарамы" першымі ўбачаць, што з гэтага атрымалася.

Дзясяткі секунд у эфіры і тыдні падрыхтоўкі. Усё, што засталося за кадрам, пакажам на "Беларусь 1" у гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры". Не прапусціце! Гэта трэба бачыць! Будзе горача!