Памёр акадэмік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч

26 октября 2015

Беларуская навука панесла цяжкую страту. Напярэдадні на 93-м годзе жыцця памёр акадэмік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, узначальваў беларускую Акадэмію навук на працягу 18 гадоў, пачынаючы з 1969 года. Мікалай Барысевіч - ідэйны натхніцель і лідар беларускай школы лазернай фізікі, оптыкі, спектраскапіі і інфрачырвонай тэхнікі. Ён - аўтар навуковага адкрыцця ў гэтай сферы і больш як 600 прац. За выбітныя дасягненні і асабісты ўклад у развіццё навукі акадэмік адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. Ён падрыхтаваў больш як 30 кандыдатаў навук, 12 яго вучняў - дактары навук.