Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны курсанты атрымалі творчыя падарункі ад сталічных школьнікаў

22 февраля 2018

Гэта сапраўдны падарунак для ўсёй краіны! І сёння ж, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, у сталіцы віншаванні прымалі і афіцэры, а таксама прадстаўнікі ваенна-патрыятычных аб'яднанняў.

Асаблівая святочная атмасфера сёння панавала ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі. Тут сабраліся курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, Інстытута пагранічнай службы нашай краіны. Акрамя таго, выпраўкай вылучаліся і ветэраны Вялікай вайны, а таксама прадстаўнікі мемарыяльнага атрада Паста нумар адзін горада-героя Мінска. Усе яны атрымалі творчыя падарункі ад сталічных школьнікаў.

У гэты раз Дзень абаронцаў Айчыны - асаблівы. Узброеным сілам Беларусі 23 лютага спаўняецца сто гадоў.