Напярэдадні Дня Незалежнасці ўсе службы пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы

1 июля 2015

Толькі ў Мінску ў шматлюдных месцах будуць дзяжурыць 25 брыгад хуткай дапамогі. Традыцыйна, самыя масавыя гулянні пройдуць каля стэлыінск - горад-герой" і ля Палаца спорту. Там на ўваходах установяць кантрольна-прапускныя пункты. Людзей у стане алкагольнага ап'янення і якія маюць пры сабе забароненыя прадметы,  на свята не пусцяць. У блэк-ліст уваходзяць і веласіпеды. Ваду ў празрыстых пластыкавых бутэльках пранасіць можна.

3 ліпеня з 10 раніцы будзе абмежаваны рух па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да Казлова. У гэты час на плошчы Перамогі адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў. А з 6 вечара для праезду і паркоўкі зачыняць праспект Пераможцаў - ад Нямігі да вуліцы Гвардзейская.