Напярэдадні Дня машынабудаўніка вядучыя беларускія прадпрыемствы прэзентуюць свае навінкі

24 сентября 2021

Напярэдадні Дня машынабудаўніка, які адзначаць ў гэтую нядзелю, вядучыя айчынныя прадпрыемствы прэзентуюць свае навінкі. Сёння іх сабралі каля Палац культуры Мінскага аўтазавода. Так, сваю перспектыўную мадэль беспілотнага трактара прадставіў МТЗ. Усё лета ноу-хау праходзіла тэст-драйв на палях. Актуальнымі распрацоўкамі падзяліліся таксама "Амкадор" і "Белджы". А сярод новых машын, на якія ўжо ёсць заказы, цягач МАЗ з колавай формулай 6 на 2. Ён прыехаў з міжнароднай выставы ў Маскве, дзе атрымаў станоўчыя водгукі ў транспартных кампаній. 

Святочныя мерапрыемствы на пляцоўцы ля Палаца культуры Мінскага аўтазавода з удзелам артыстаў сёння працягнуцца да позняга вечара. Кульмінацыяй стане феерверк.