Менавіта з такой ідэяй адкрывалі сёння летні сезон ў Батанічным садзе Мінска. Міні-алімпійскія гульні правялі сярод маленькіх наведвальнікаў. На гульнявых пляцоўках арганізавалі майстар-класы па аквагрыме і вырабе тканінных лялек. Спецыялісты правялі экскурсіі па ландшафтнай зоне Батанічнага саду і паказалі новыя кветкавыя калекцыі.
1 Мая, у Міжнародны дзень працы, у Батанічным садзе пройдзе акцыя па пасадцы раслін. Падтрымліваць добры настрой будзе духавы аркестр.














