Напярэдадні атэстаты ліцэя МУС атрымаў 41 выпускнік

10 июня 2018

Выпускныя прайшлі па ўсёй Беларусі. Напярэдадні атэстаты ліцэя МУС атрымаў 41 выпускнік. Урачыстая цырымонія адбылася каля Нацыянальнай бібліятэкі. Пасля ўручэння дакументаў юнакі развіталіся са сцягам навучальнай установы. Адзначым, што практычна ўсе выпускнікі плануюць звязаць сваё жыццё з міліцыяй.

Нягледзячы на тое, што вучоба скончана, хлопцы рыхтуюцца да ваеннага парада. Упершыню ў Дзень Незалежнасці 24 вучні ліцэя МУС пройдуць у зводнай каробцы.