Напярэдадні 9 Мая члены расійскага пошукавага атрада перадалі родным салдата заслужаную ўзнагароду

5 мая 2014

Яшчэ мінулай восенню пошукавы атрад Вышыня знайшоў медаль За адвагу. У цэнтральным архіве Мінабароны Расіі вызначылі, што медаля быў удастоены вайсковец мінамётнага палка гвардыі сяржант Іван Пятровіч Самусенка. На фронт ён быў закліканы з роднай вёскі Клімаўка Гомельскага раёна ў жніўні 1941. Наш зямляк атрымаў высокую ўзнагароду за тое, што своечасова забяспечваў бесперабойную сувязь артдывізіёна. Беларускія калегі пошукавікаў дапамаглі знайсці стрыечную сястру Івана Самусенкі. Яна да гэтага часу пражывае ў Клімаўцы.


Дзякуючы расійскім энтузіястам, сваякі Івана Самусенкі даведаліся не толькі аб узнагародзе, але і месцы, дзе пахаваны салдат. Гэта вёска Лукіна Пскоўскай вобласці. Зараз разам з медалём у сваякоў будзе захоўвацца і капсула з зямлёй з месца пахавання.