Напярэдадні 100-годдзя першага Усебеларускага з'езду ў Мінску сабраліся больш як 120 навукоўцаў

1 Снежня 2017

Напярэдадні 100-годдзя першага Усебеларускага з'езду ў Мінску на юбілейны форум сабраліся больш як 120 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Чэхіі. Прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Падзеі 1917 года спрыялі імкненню беларусаў жыць у сваім доме. Ідэя самавызначэння Беларусі, якая ішла знізу, ад ініцыятывы народных мас, выказалася ў скліканні першага Усебеларускага з'езду. Гэты народны сход прадэманстраваў найважнейшыя каштоўнасці, значныя для нас да гэтага дня, - свая дзяржава, яе сацыяльны характар і той факт, што толькі народ, яго воля, калектыўны розум і лідары могуць стаць сапраўднай крыніцай незалежнасці", - гаворыцца ў прывітанні.

Міжнародная канферэнцыя падвяла вынікі на базе БДУ. Дарэчы, яго з'яўленне таксама шмат у чым абавязанае падзеям 1917 года, калі на Усебеларускім з'ездзе прагучала фундаментальная ідэя стварэння свайго ўніверсітэта. Хутка галоўная ВНУ краіны будзе адзначаць сваё стагоддзе. А зараз у яе сценах навуковая супольнасць абмеркавала найважнейшыя этапы сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага будаўніцтва беларускай дзяржавы. І тут адзин з асноўных пунктаў адліку - менавіта першы Усебеларускі з'езд у снежні 1917 года.

Матэрыялы і даследаванні гэтай унікальнай канферэнцыі хутка будуць даступныя ўсім, хто цікавіцца гісторыяй сваёй краіны. У прыватнасці, вынікі працы міжнароднага навуковага форуму апублікуюць у электроннай бібліятэцы БДУ.