Узнагароджанне лепшых навукоўцаў прайшло сёння ў Акадэміі навук Беларусі

16 ноября 2018

Дзень нараджэння святкуе Акадэмія навук Беларусі. З 90-годдзем арганізацыі калектыў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Узнагароджанне лепшых навукоўцаў прайшло сёння ў сценах акадэміі. Тут жа адкрылася выстава лепшых дасягненняў айчыннай навукі, якая сабрала больш за 300 экспанатаў - ад касмічных, бія-, нанатэхналогій да новых лекавых сродкаў і дасягненняў у сферы сельскай гаспадаркі. Напрыклад, інавацыйны суперкандэнсатар або назапашвальнік энергіі ўпершыню ў свеце распрацаваны беларускімі навукоўцамі з новага матэрыялу, які ў дзясяткі разоў таннейшы за літый. Беларускія навукоўцы вядуць распрацоўкі і ў сферы чалавекападобных робатаў.