Сёння ў сталіцы перад Днём Незалежнасці Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыў работы маладых і вядомых літаратараў. Тэма для творчасці - юбілей Вялікай Перамогі. З пачатку года студэнты і пісьменнікі-франтавікі ўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, прапаноўвалі свае вядомыя і свежыя літаратурныя творы. Удзельнікаў - больш як паўтысячы. А пераможцаў - каля сотні.
Усе творы аўтараў не толькі ў рукапісах, але і ў цвёрдай вокладцы. У нашых літаратараў ёсць і свой праект, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, - "Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі".













