Узнагароды атрымалі лепшыя прадпрымальнікі краіны

30 декабря 2013

Гэта пераможцы і лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ў сферы будаўніцтва, грамадскага харчавання, медыцынскай дзейнасці, а таксама турызму. Конкурс праводзіўся ў два этапы - спачатку на рэгіянальным, а затым на рэспубліканскім узроўні. Усяго прымалі ўдзел больш як 900 беларускіх кампаній.



Падрабязнасці ў рэпартажы Наталлі Кузьміцкай. Доля прыватнага бізнесу ў эканоміцы штогод павялічваецца. Адпаведна, расце і колькасць прыватнікаў, занятых у вытворчасці, а гэта і дадатковыя інвестыцыі, і новыя працоўныя месцы.


Сёння малы і сярэдні бізнес ужо фарміруе каля 24% валавога ўнутранага прадукту. Зараз не такім ужо амбіцыйным здаецца жаданне праз два гады дасягнуць 30-працэнтнай яго долі ў ВУП. У сваім звароце да пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу Прадпрымальнік года прэм'ер-міністр яшчэ раз зрабіў акцэнт на больш актыўнай і ініцыятыўнай працы бізнесу.


Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі: У нас шматукладная эканоміка, вы павінны ўпэўнена сябе адчуваць, вы павінны паказваць вынікі сваёй дзейнасці і не толькі ў аказанні сферы паслуг, гандлю, хоць гэта таксама важна, але асабліва павінна быць прадпрымальніцкая актыўнасць у сферы вытворчасці.


У краіне створаная магутная прававая аснова для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, гэта і свабода коштаўтварэння, і скарачэнне відаў дзейнасці, якія ліцэнзуюцца, і пастаяннае ўдасканаленне мер падатковага рэгулявання. Магчымасці для працы ёсць, сваім прыкладам гэта пацвярджаюць і цяперашнія ўладальнікі дзяржаўных узнагарод.


Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел больш як 900 кампаній, самы выбіраемы брэнд года КОМАКО, распрацоўшчык софту сусветнага ўзроўню Гейм Стрыт, лідар на рынку аўтазапчастак група кампаній Інтэлект, толькі некаторыя з іх.


У будучым годзе дзяржава плануе і ў далейшым весці актыўную працу з прадпрымальніцтвам у частцы вылучэння зямельных участкаў і перадачы ва ўласнасць арэндных плошчаў, чакаючы ў адказ ініцыятыўнасці і празрыстасці вядзення бізнесу.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя