Узнагароды знойдуць сваіх герояў

14 апреля 2015

Сёння на другім пасяджэнні дзявятай сесіі Савета Рэспублікі сенатары плануюць адобрыць законапраект па пытаннях удасканалення сістэмы дзяржузнагарод. У праекце прадугледжваецца пашырэнне пераліку ордэнаў, медалёў і званняў. Сістэма дзяржаўных узнагарод існуе ўжо больш за 10 гадоў. Але і ў гэтым ключы закон не павінен стаяць на месцы. Беларусь зараз у Еўразійскім эканамічным саюзе, таму трэба ўніфікаваць падыходы і да працоўных заслуг. З'явяцца новыя ўзнагароды і званні. Сярод іх таксама "Народны настаўнік" і "Народны ўрач".

Усяго сенатары сёння разгледзяць паўтара дзясятка пытанняў. Сярод іх ратыфікацыя пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб выдзяленні нашай краіне экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС і праект закона аб ратыфікацыі пратакола аб парадку выплаты мытных пошлін пры вывазе за межы Мытнай "тройкі" нафты і нафтапрадуктаў.