Узнагароды за прафесіяналізм, мужнасць і бяспеку грамадзян! Урачысты сход з нагоды Дня беларускай міліцыі прайшоў сёння ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. У сталіцы сабраліся прадстаўнікі падраздзяленняў з усяго рэгіёна. За годнае нясенне службы адзначылі каля сотні чалавек у пагонах. Акрамя гэтага, медалі ўручылі жонкам афіцэраў, узнагародзілі і лаўрэатаў абласной акцыі "Вернасць і абавязак”. Падрыхтавалі для міліцыі Мінскай вобласці таксама карысныя падарункі. Службовы аўтапарк папоўніўся адразу 13-цю новымі машынамі.
105-ю гадавіну з Дня ўтварэння беларуская міліцыя, у тым ліку і праваахоўнікі Мінскай вобласці, адзначаць ужо заўтра. Урачыстыя канцэрты, сустрэчы і цырымоніі ў гонар прафесійнага свята запланаваныя па ўсім цэнтральным рэгіёне.













