Над паляпшэннем іміджу міліцыі працуе Грамадскі савет пры МУС Беларусі

3 октября 2013

Над паляпшэннем іміджу нашай міліцыі працягвае працаваць Грамадскі савет пры МУС Беларусі, узначальвае які Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Сёння адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў Савета. Да канца кастрычніка будзе гатовы спіс мерапрыемстваў на год, усе яны будуць працаваць на выяўленне праблем на месцах і фарміраванне станоўчага вобразу міліцыі.


Рашэнні Савета носяць рэкамендацыйны характар, але з падачы яго ўдзельнікаў звароты грамадзян будуць разгледжаныя кампетэнтнымі органамі.