Маладыя дызайнеры прапанавалі свае калекцыі ў праекце "Галерэя стылю"

26 апреля 2016

Вячэрнія сукенкі і строгія касцюмы. Маладыя дызайнеры і дзіцячыя модныя агенцтвы прапанавалі свае калекцыі ў праекце «Галерэя стылю». Паказы прайшлі ў сталічным Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Праект ладзілі ў незвычайным фармаце – фэшн-інсталяцый. Жывых манекенаў апранулі ў адзенне славянскага і японскага стыляў. Падчас моднага вечара ладзілі майстар-класы і паказы ўжо вядомых беларускіх дызайнераў. У наступным сезоне «Галерэя стылю» плануе аб'яднаць ўдзельнікаў з некалькіх краін - Беларусі, Расіі і Украіны.