Пачынаецца масленічны тыдзень

24 февраля 2020
Калі варта забыць пра калорыі і пачаць пошукі рэцэптаў бліноў. Сёння пачынаецца масленічны тыдзень - час праводзінаў зімы з шумнымі гуляннямі. Гісторыя свята даўняя і першапачаткова мела паганскія рысы. Зараз жа гэта апошні этап падрыхтоўкі да Вялікага посту і самае вясёлае і сытнае народнае свята. Лічыцца, наколькі яркімі будуць гэтыя дні, настолькі яркім будзе і ўвесь год. У панядзелак прынята хадзіць у госці і выпякаць першы блін разам. У кожнага дня тыдня сваё прызначэнне. Завершацца масленічныя гулянні ў нядзелю спальваннем пудзіла. Святочныя кірмашы пройдуць па ўсёй краіне. Самы вялікі зашуміць у Мінску 29 лютага ля Палаца Спорту.