Пачынаецца дадатковы набор у ВНУ

23 июля 2014

Сёння пачынаецца дадатковы набор у ВНУ на самыя запатрабаваныя спецыяльнасці ў эканоміцы і сацыяльнай сферы. Такім чынам, у абітурыентаў сёлета з'явіўся яшчэ адзін шанец паступіць на дзённую бюджэтную форму навучання. Даведацца, у якіх універсітэтах і на якія спецыяльнасці праводзіцца дадатковы набор, можна на сайтах кожнай ВНУ. Дакументы прымаюцца ўжо сёння.
А вось для тых, хто вылучыў спецыяльнасці, звязаныя з культурай і мастацтвам, дадатковы набор пачнецца 27 ліпеня.