Сезон палявання на пушнога звера прыкметна дадаў працы інспектарам прыродааховы

10 ноября 2018

Сезон палявання на пушнога звера прыкметна дадаў працы інспектарам прыродааховы і, мяркуючы па лічбах, лік пакуль, на жаль, не на карысць прыроды. За тыдзень з моманту адкрыцця сезона 2 дзясяткі штрафаў, 5 крымінальных спраў і амаль 20 тысяч рублёў урону. І што характэрна - правіламі здабычы грэбуюць менавіта легальныя паляўнічыя. Часта яны атрымліваюць дазвол на пушніну, але здабываюць куды больш буйную дзічыну. Як паказала практыка, асноўныя парушэнні падчас масавага палявання - гэта браканьерства і нашэнне забароненых боепрыпасаў.

Згодна з новымі правіламі здабычы, за нашэнне забароненых патронаў паляўнічаму давядзецца заплаціць штраф. Да лібералізацыі заканадаўства ў гэтай сферы за такое парушэнне пазбаўлялі ліцэнзіі.