Пачаўся суд над Соф'яй Сапегай - пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме

28 марта 2022
Пачаўся судовы разгляд па крымінальнай справе ў адносінах да Соф'і Сапегі. Пасяджэнне праходзіць у Гродзенскім абласным судзе. Як вядома, ёй прад'яўлена абвінавачанне ў распальванні сацыяльнай варожасці. Сапега ў свой час была адміністратарам экстрэмісцкай "Чорнай кнігі", у сувязі з чым ёй інкрымінаваны пазапраўныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных, арганізацыя гвалту і пагрозы яго прымянення ў дачыненні да сілавікоў. Грамадзянка Расіі абвінавачваецца яшчэ па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

У суд Сапега прыехала з адвакатам. На час следства дзяўчына знаходзілася пад хатнім арыштам. І сёння ўжо на працэсе  дзяржабвінаваўца заявіў хадайніцтва аб правядзенні суда ў закрытым рэжыме. На судзе будуць гучаць персанальныя даныя больш як 230 чалавек. Абвінавачваная супраць хадайніцтва не пярэчыла.