Пачаўся рамонт яшчэ аднаго пуцеправода на сталічнай кальцавой

30 марта 2020
Інфармацыя для аўтамабілістаў. Сёння пачаўся рамонт яшчэ аднаго пуцеправода на сталічнай кальцавой. Участак над чыгуначнымі пуцямі паблізу Ждановіч плануюць адрамантаваць  праз месяц. Рух транспарту будуць абмяжоўваць паэтапна, зараз закрыты крайнія палосы ў абодвух напрамках. Вадзіцелям варта ўлічваць гэта падчас выбару маршруту.

Адрамантаваць сёлета плануюць яшчэ некалькі дарожных аб'ектаў. Так, хутка пачнуць мадэрнізацыю пуцеправода над вуліцай Ціміразева, а таксама Мірашнічэнкі.