Пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вадзіцеля, па чыёй віне пацярпелі 4 чалавекі

2 марта 2018

Сёння суд Фрунзенскага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вадзіцеля, па чыёй віне пацярпелі 4 чалавекі, у тым ліку ён сам. Мужчыну абвінавачваюць па артыкуле "Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў". У момант аварыі вадзіцель мог знаходзіцца пад дзеяннем наркотыкаў або алкаголю.

Нагадаем, ДТЗ адбылося на вуліцы Шаранговіча ў ліпені. Абвінавачваны выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з іншым аўто. Як тады паведамілі ў ДАІ, віноўнік аварыі ніколі не атрымліваў вадзіцельскага пасведчання.

Сёння першы дзень слухання, наяўнасць тэлекамер у зале суда прысутныя (і сваякі абвінавачванага, і пацярпелыя) ўспрынялі вельмі негатыўна.

І яшчэ адно рэзананснае ДТЗ, але ўжо са смяротным зыходам. Санкцыянавана ўзяцце пад варту 31-гадовага жыхара Баранавіцкага раёна. Трагедыя адбылася 21 лютага. Мужчына не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Сам уцёк, пакінуўшы ў салоне з цяжкімі смяротнымі траўмамі сваю 12-гадовую дачку і аднавяскоўца. Вадзіцеля знайшлі. Пазней у яго крыві медыкі выявілі больш за 2 праміле алкаголю. У 2012 годзе яго ўжо пазбаўлялі правоў за язду ў нецвярозым выглядзе.