Суд Заводскага раёна сталіцы пачаў разгляд крымінальнай справы аб саўдзельніцтве ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і лжэпрадпрымальніцтве. У статусе абвінавачаных - 10 чалавек. У выніку іх дзейнасці было ўтоена больш за паўтара мільёна долараў. Як устанавіла следства, злачынная група з красавіка 2011 па кастрычнік 2016 дапамагала кіраўнікам прадпрыемстваў ухіляцца ад падаткаў. Вядома, што шэрыя фінансісты далі парады і ўказанні службовым асобам 36 суб'ектаў гаспадарання. Для рэалізацыі злачыннай задумы абвінавачаныя зарэгістравалі падкантрольныя ім два прадпрыемствы, а таксама набылі адну арганізацыю на падстаўную асобу. Пасля гэтага дзейнічалі ад імя гэтых структур, выкарыстоўвалі іх рэквізіты, пячаткі і разліковыя рахункі. Як вынік, 19 суб'ектаў рэальнага сектара эканомікі ўхіліліся ад выплаты падаткаў на агульную суму амаль 100 тысяч рублёў.
Пачаўся разгляд крымінальнай справы аб саўдзельніцтве ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і лжэпрадпрымальніцтве
28 мая 2018













