Пачатак працэсу па справе аб узломе банкаматаў

21 сентября 2020
У судзе Савецкага раёна Мінска сёння пачаліся слуханні па справе аб крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі на тэрыторыі Мінска і Магілёва. Падазроны - 37-гадовы экс-супрацоўнік аднаго з банкаў. Як выcветлілі следчыя, мужчына займаўся абслугоўваннем банкаматаў. Дзякуючы гэтаму знайшоў у іх уразлівасць і выкраў больш як 12 тысяч рублёў. Затрымалі падазронага ў маі  на вуліцы Брыкета ў Мінску з доказамі злачынства. Пры вобыску ў яго знайшліся і галоўныя доказы - ноўтбук са спецыялізаваным праграмным забеспячэннем і выкрадзеныя грошы - 1 400 рублёў. Таксама вядома, што такім спосабам падазроны карыстаўся 5 разоў з лістапада 2018-га. Падчас расследавання ён прызнаў віну і раскаяўся  ва ўчыненым, а ўрон вярнуў у поўным аб'ёме.