Начальнік ДАІ Мінска падзякаваў за працу лепшым журналістам і кіраўнікам тэлеканалаў краіны

28 декабря 2017

Новы год абяцае быць напружаным для Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі. Дарожная міліцыя ініцыіруе сур'ёзныя змяненні ў правілы дарожнага руху і адміністрацыйнай адказнасці. Гэта сёння журналістам Агенцтва тэленавін заявіў начальнік ведамства Дзмітрый Карзюк. Такія новаўвядзенні павінны ўпарадкаваць заканадаўства ў галіне дарожнага руху і бяспекі, сцвярджаюць у ДАІ.

За плённае супрацоўніцтва ў галіне бяспекі дарожнага руху сёння ж Дзмітрый Карзюк падзякаваў лепшым журналістам і кіраўнікам тэлеканалаў краіны. Сярод узнагароджаных і нашы калегі - супрацоўнікі праекта "Зона Х" Віялета Сакаловіч, Аляксандр Смірноў, Уладзімір Каралёў і рэпарцёр рэгіянальных навін Аляксандр Харавец. "Толькі сумеснымі намаганнямі мы зробім наша жыццё больш бяспечным", - адзначыў кіраўнік ДАІ краіны.