Начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта правяла выязны прыём у Рагачове

24 апреля 2019

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах і сталіцы. Сёння ў Рагачове людзей выслухала начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта. Вольга Шпілеўская адзначыла, што пры неабходнасці прадстаўнікі мясцовай улады павінны ўзяць за руку яалавека, які звярнуўся да іх па дапамогу, і правесці па ўсіх інстанцыях, каб дапамагчы вырашыць праблему. Сёння большасць людзей прыйшлі з пытаннямі, рашэнне якіх не задавальняе заяўнікоў. Напрыклад, пенсіянерку з Рагачова хвалюе даўняя зямельная спрэчка. Праблема абвастрылася пасля смерці мужа і ўступлення жанчыны ў права спадчыны. З-за няўзгодненасці ў дакументах пенсіянерка не можа зарэгістраваць дом і вымушаная плаціць камунальныя плацяжы па павялічаным тарыфе. Паводле слоў Вольгі Шпілеўскай, выхад з сітуацыі будзе прадуманы ў найбліжэйшы час.