Пачаліся слуханні па справе мінчаніна Андрэя Гаўроша

27 Ліпеня 2017

Пачаліся слуханні ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы па справе мінчаніна Андрэя Гаўроша. Ён вінаваціцца ў супраціўленні супрацоўніку міліцыі, спробе нападу на вартавога правапарадку і завалодання яго табельнай зброяй. Інцыдэнт адбыўся ў першыя гадзіны першага студзеня ў адным з дамоў на вуліцы Любімава. Суседзі паскардзіліся на шум і патэлефанавалі ў службу 102. На выклік прыйшоў міліцыянер Руслан Салаўёў. З яго слоў, дзверы адчыніў п'яны мужчына, які напаў на яго і паспрабаваў забраць пісталет. Аператыўнік зрабіў папераджальны стрэл, а затым адкрыў агонь па злачынцы, кулі патрапілі ў нагу і спіну. На судзе Руслан Салаўёў праходзіць як пацярпелы. Абвінавачаны сваю віну не прызнае.